У Брэсце праблемная дарога апынулася... нічыйнай

Праезд, які злучае вуліцы Жукава і Ракасоўскага, не знаходзіцца на балансе камунальнай службы горада, гаворыцца ў адказе. Аднак гэты ўчастак дарогі быў абследаваны і ўсе прэтэнзіі жыхароў да мясцовых уладаў пацвердзіліся.



Са словаў каардынатара кампаніі "Тысяча і адна яміна" Ігара Маслоўскага, ДАІ прыцягнула пэўную службовую асобу да адказнасці за стан згаданага ўчастку.



Маслоўскі: "Выпісана прадпісанне для камунальнага ўнітарнага прадпрыемства, каб гэтыя дэфекты былі зліквідаваныя і на дарозе быў добры асфальт. Але мы працягваем нашу кампанію, бо няма ў адказах ні ДАІ, ні гарвыканкаму, што гэты ўчастак цалкам будзе суправаджацца ўкладкай тратуару. Гэта ж бяспека руху для жыхароў цэлага мікрараёну і асабліва дзяцей, бо побач тут знаходзіцца гімназія".



Нагадаем, што сёлета ў сакавіку актывісты пачалі кампанію "Тысяча і адна яміна". На ўчастку каля 500 метраў яны налічылі больш за 1000 пашкоджанняў дарожнага палатна. Сярод мясцовых жыхароў было сабрана больш як 1100 подпісаў за рамонт дарог у мікрараёне Паўднёвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі