Вы тут

У Брэсце мужчына “замініраваў” будынкі Следчага камітэта

Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net

У Брэсце мужчына “замініраваў” будынкі Следчага камітэта. Здарылася гэта позна ўвечары 15 траўня. Тэлефанаванне было ў дзяжурную службы мясцовай міліцыі. Сапёры нічога падазронага не знайшлі, эвакуацыя людзей не праводзілася. За сем хвілін да гэтага з таго ж нумару быў тэлефонны званок на спецлінію 104 з паведамленнем пра пагрозу выбуху бытавога газу ў кватэры аднаго з жылых дамоў. Аднак і гэта не пацвердзілася.

Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, зламысніка затрымалі, у яго адносінах распачалі крымінальныя справы за заведама непраўдзівае паведамленне пра небяспеку. Вядома, што “тэлефоннаму тэрарысту” 53 гады, ён нідзе не працуе.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Фота: ФК "Дынама" (Брэст)