У Брэсце кіроўца BMW збіў 11-гадовую раварыстку

У Брэсце кіроўца BMW збіў 11-гадовую раварыстку

11-гадовая раварыстка трапіла ў бальніцу ў выніку ДТЗ, якое адбылося днём 26 верасня ў Брэсце на паркоўцы ля Лядовага палаца. Паводле папярэдняй інфармацыі абласной Дзяржаўтаінспекцыі, дзяўчынка выехала на праезную частку з-за прыпаркаванай машыны, пасля чаго было збітае аўтамабілем BMW. За яго рулём знаходзіўся 25-гадовы жыхар Брэста, інфармуе сайт naviny.by. ДТЗ адбылося каля 15:30 на паркоўцы па вуліцы Маскоўскай.

У выніку здарэння ў дзяўчынкі дыягнаставалі закрыты пералом прамянёвай косці са зрушэннем, а таксама ранкі і ўдары. Школьніца шпіталізавана ў хірургію Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі