У Брэсце аштрафавалі паляка, які прыляцеў у Беларусь на параплане

У Брэсце аштрафавалі паляка, які прыляцеў у Беларусь на параплане

У Брэсце аштрафавалі паляка, які прыляцеў у Беларусь на параплане. Здарэнне адбылося ўвечары 11 чэрвеня. Беларускія памежнікі затрымалі замежніка, які незаконна патрапіў у нашу краіну, у 600 метрах ад мяжы. Пры сабе ў парушальніка былі мабільны тэлефон, рацыя, камера са штатывам, камплектуючыя да параплана. 42-гадовы мужчына патлумачыў памежнікам, што падчас палёту згубіў арыентацыю. Спартсмен-аматар думаў, што прызямліўся каля польскага горада Бяла-Падляска.

Замежнік мусіць заплаціць штраф — 690 рублёў (гэта каля 350 долараў), параплан у яго канфіскаваны, паведаміла БЕЛТА памочнік старшыні суда Маскоўскага раёна Брэста Ірына Вайцюк. Пастанова суда яшчэ не набыла законную сілу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі