У Бразіліі вызначыўся чэмпіён свету 2008 года ў Формуле-1
Льюіс Хэмілтан (Макларэн) стаў чэмпіёнам свету 2008 года ў Формуле-1. Учора ў Сан-Паўлу прайшло Гран-пры Бразіліі, апошняе Гран-пры сезону. Выйграў гонку бразілец Феліпэ Маса (Ферары). Другім, з адставаннем 13,2 секунды, прыйшоў да фінішу Фернанда Алонса (Рэно). Трэцім - Кімі Райканэн (Ферары). Чацвертым - Сэбасцян Фетэль (Тора Роса), пятым - Льюіс Хэмілтан (Макларэн).
Драма гонкі ў тым, што Хэмілтан пры самым канцы Гран-пры Бразіліі трапіў ў пяцёрку, набраўшы патрэбную колькасць балаў і вырваўшы чэмпіёнства-2008 у Феліпэ Масы - гаспадара гонкі.
"Наша ніва" адзначае, што Хэмілтан - 30-ы чэмпіён свету і самы малады гоншчык, што перамог па выніках года. Яму 23 гады.