У Браслаўскім раёне ратавальнікі выцягнулі з палонкі дваіх рыбакоў
![З дапамогай выратавальнай дошкі ратавальнікі дабраліся да рыбакоў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/rat11.jpg.webp?itok=anhLOLOi)
З дапамогай выратавальнай дошкі ратавальнікі дабраліся да рыбакоў / t.me/mchs112by/
У Браслаўскім раёне ратавальнікі выцягнулі з палонкі дваіх рыбакоў. Мужчыны знаходзіліся ў вадзе ў 150 метрах ад берага.
Здарэнне адбылося ў пятніцу пасля 16-й гадзіны на возеры Прутас каля вёскі Чарназем'е. На месца прыехалі ратавальнікі. Яны з дапамогай выратавальнай дошкі дабраліся да рыбакоў і па чарзе даставілі іх на бераг.
Выратаваных мужчын агледзелі медыкі, шпіталізацыя ім не спатрэбілася, адзначае прэс-служба МНС.
![У Браслаўскім раёне ратавальнікі выцягнулі з палонкі дваіх рыбакоў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Rat1.jpg.webp?itok=eGAxxFwA)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.