У Беларусі з'явілася спецслужба для інтэрнэту?
14 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб унясенні зменаў і дадаткаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытанні ўзмацнення барацьбы са злачыннасцю". Паводле яго Аператыўна-аналітычны цэнтр (ААЦ) пры прэзідэнце Беларусі атрымаў права ажыццяўляць аператыўна-вышуковую дзейнасць на тэрыторыі Беларусі. Іншымі словамі, канстатуе "Хартыя'97" са спасылкай на Electroname.com, зараз Цэнтр мае права, апроч іншага, кантраляваць інтэрнэт-перапіску беларусаў і ажыццяўляць маніторынг перамяшчэнняў беларускіх інтэрнэтчыкаў у сеціве.
Нагадаем, Аператыўна-аналітычны цэнтр павінен забеспечваць абарону дзяржаўных сакрэтаў ды іншых звестак, якія ахоўваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам, ад уцечкі па тэхнічных каналах, несанкцыянаваных і ненаўмысных уздзеянняў. Таксама ААЦ з'яўляецца адміністратарам дамена BY.
Цэнтр нядаўна прыцягнуў увагу дзякуючы праекту ўказу пра рэгуляванне Байнэту, што трапіў у прэсу. Мяркуюць, што праект быў распрацаваны менавіта ў ААЦ і прадугледжваў надаць гэтай структуры права размяркоўваць міжнародны канал доступу ў інтэрнэт і ажыццяўляць кантроль над усім беларускім сегментам сеціва.