У Беларусі зноў запрацуе манетызацыя YouTube?

Блогеры пачалі атрымліваць лісты

Блогеры пачалі атрымліваць лісты / businessenglishmaster.pl

Спецыяліст у галіне SMM Сяргей Кузьменко паведамляе, што беларускія аўтары кантэнту на YouTube пачалі атрымліваць паведамленні пра падключэнне манетызацыі.

"Пішуць, што блогеры (тыя, хто не перавёў канал у іншы геарэгіён) пачалі атрымліваць на email лісты пра тое, што манетызацыя зноў падключана",цытуе эксперта канал banki24.

Нагадаем, што Google адключыў манетызацыю відэа для карыстальнікаў з Беларусі ў 2024 годзе. Карыстальнікаў Менеджара рэкламы, AdSense і AdMob папярэдзілі пра поўнае адключэнне акаўнтаў.

Менавіта праз AdSense уладальнікі YouTube-каналаў маглі манетызаваць свой кантэнт і атрымліваць выплаты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.