Вы тут

У Беларусі зноў на 1 капейку даражэе бензін

v-gornom.ru

Канцэрн "Белнафтахім" зноў падвышае цэны на бензін. З 21 красавіка яны паднімуцца на 1 капейку і будуць такімі: АІ-92-К5-Еўра складзе 1,52 рубля, АІ-95-К5-Еўра - 1,63, АІ-98-К5-Еўра - 1,84, ДТ - 1,63 рубля.

Павышэнне коштаў на 1 капейку адбываецца ў Беларусі кожную нядзелю.