У Беларусі зніжаецца колькасць новых захворванняў на ВІЧ

У Беларусі зніжаецца колькасць новых захворванняў на ВІЧ

У Беларусі зніжаецца колькасць новых выяўленых выпадкаў ВІЧ. За студзень-жнівень іх зарэгістравалі 1419 і гэта на 9% меней у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамляе Рэспубліканскі цэнтн гігіены і эпідэміялогіі.

Болей за ўсё новых выпадкаў ВІЧ выявілі ў Гомельскай вобласці —  417 чалавек, а меней за ўсё ў Гродзенскай вобласці — 74. У Мінску гэты паказнік роўны 365, у Мінскай вобласці —  257, у Магілёўскай вобласці —  143, у Віцебскай —  75.

Пераважная большасць новых носьбітаў вірусу прыпадае на ўзроставую групу 15-49 гадоў (82,5%). Сярод іх часцей за ўсё ВІЧ-інфекцыю знаходзяць у людзей ва ўзросце 30-39 гадоў (39,7%). Мужчыны атрымліваюць вірус часцей —  іх 62,2% новых носьбітаў.

Найбольш часты шлях перадачы інфекцыі —  сэксуальны кантакт (81%).

На 1 верасня ў Беларусі жывуць 21 922 чалавека з ВІЧ-пазітыўным статусам. Болей за ўсё іх у Мінску —  4 862 чалавекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі