У Беларусі злавілі французскага афіцыянта-нелегала

Як інфармуе БЕЛТА, памежнікі заставы "Брэст" затрымалі парушальніка ў 15 м ад лініі мяжы. Пры сабе ў яго была ідэнтыфікацыйная карта грамадзяніна Францыі, медыцынская карта, нататнік, прадукты харчавання, прыстасаванне для курэння тытуню, а таксама фартух, белая кашуля і гальштук.



Са слоў затрыманага высвятлілася, што ён з 16 лёт працаваў на радзіме афіцыянтам. Праз інтэрнэт француз пазнаёміўся з жыхаром беларускага Брэста і, пасварыўшыся з гаспадаром сваёй установы, вырашыў змяніць месца працы.



Да беларускай мяжы француз дабіраўся аўтастопам. Пры сабе ў яго было меней за паўтара еўра, 1 чэшская крона і 30 злотых. Выявілася, што нелегал-падарожнік не падазраваў пра існаванне мяжы паміж Еўрасаюзам і Беларуссю.



На затрыманага склалі адміністрацыйны пратакол і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Брэсцкай памежнай групы.



Фота — clipart.net.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі