У Беларусі затрымалі дачку рэпетытара Яўгена Лівянта

Ганна Лівянт / vk.com
Ганна Лівянт / vk.com

У Беларусі затрымалі дачку рэпетытара Яўгена Лівянта Ганну. На відэа сілавікоў яна кажа, што ў канцы мінулага года вярнулася з Польшчы і была затрымана разам з мужам. Таксама прызнаецца, што ў 2020-м годзе "ўдзельнічала ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, выходзіла на дарогу, чым перакрывала рух транспарту", была падпісана "на экстрэмісцкія тэлеграм-каналы, куды адпраўляла інфармацыю".

Яўген Лівянт таксама затрыманы. Міліцыя паведаміла пра гэта 28 снежня. Лівянта вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах і тым, што ён быў сябрам Каардынацыйнай рады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі