У Беларусі з 1 верасня плануецца павялічыць памер пенсій

У Беларусі з 1 верасня могуць быць павышаныя памеры пенсій. Пра гэта паведаміў намеснік міністра эканомікі Уладзімір Адашкевіч. Разам з тым ён адзначыў, што пакуль не гатовы назваць адсотак павышэння пенсій. Па словах Адашкевіча, урадам прапрацоўваецца пытанне аб змене тарыфнай стаўкі першага разраду.

Сёння яна складае 65 тысяч рублёў і плануецца, што тарыфная стаўка першага разраду будзе павышаная з 1 кастрычніка 2007 года.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі