У Беларусі вырашылі спрасціць працэдуру атэстацыі педагагічных кадраў

У Беларусі вырашылі спрасціць працэдуру атэстацыі педагагічных кадраў

У Беларусі вырашылі спрасціць працэдуру атэстацыі педагагічных кадраў. Гэта прадугледжана пастановай міністэрства адукацыі, якую 11 траўня падпісаў міністр Ігар Карпенка.

Як інфармуе БЕЛТА, дакумент адмяняе абавязковую атэстацыю на пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, як і катэгорыі “настаўнік-метадыст”. Выключэнні дапускаюцца толькі ў выпадках, калі настаўнікі знізілі ўзровень сваёй працы, альбо яны маюць больш чым 2-гадовы перапынак у працоўнай дзейнасці на педагагічных пасадах.

Педагагічныя работнікі з дыпломам магістра або даследчыка цяпер могуць атрымаць 2-ю кваліфікацыйную катэгорыю без уліку іх стажу працы. Пастанова Мінадукацыі здымае абмежаванні на тэрмін падачы заяваў аб наданні катэгорыі. Дарэчы, колькасць кваліфікацыйных камісій, якія прымаюць экзамен аб праходжанні атэстацыі, скарочана. Больш падрабязна гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі