У Беларусі ўжо больш за 3,5 мільёны інтэрнэт-карыстальнікаў

Па звестках экспертаў, у Беларусі інтэрнэтам карыстаецца кожны трэці. Так, сёлета ў лютым было 3 мільёны 601 тысяча інтэрнэт-карыстальнікаў ва ўзросце большым за 15 гадоў. Па словах Дарашэвіча, калі параўноўваць з лютым 2010 года, то рост склаў 18%.

Дарашэвіч: "Gemius другі раз падрыхтаваў даследванне “Do You CEE?” (Ці маеце вы бізнэс у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ў інтэрнэце?). Чым цікавая справаздача ў гэтым годзе, што ў ім упершыню ёсць глава пра Беларусь. І выявілася, што ў Беларусі ў рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы самая вялікая колькасць карыстальнікаў ва ўзросце 15-24. Мы тут аказаліся нечакана лідэрамі ў гэтым рэгіёне. У Беларусі 39% — гэта карыстальнікі ва ўзросце 15-24. Калі паглядзець катэгорыю 15-34, то гэта аказваецца 65%".

Ці можна вызначыць, якія сайты наведвае маладая аўдыторыя ў інтэрнэце? На думку эксперта, пераважна гэта сацыяльныя сеткі:

Дарашэвіч: "Здагадваюся, што гэта сацыяльныя сеткі. Другая асаблівасць, што на інфармацыйных сайтах шмат моладзі, але яны праводзяць вельмі мала часу на іх, вельмі мала робяць праглядаў. Інфармацыйныя сайты ў нас зусім не моладзевыя".

Па словах Дарашэвіча, беларускія пенсіянеры таксама ўсё часцей карыстаюцца інтэрнэтам. У лютым 2011 такіх асобаў было 4%, а год таму — менш за 3%.

Ведае статыстыка і "паходжанне" наведнікаў. Так, мінскія інтэрнаўты складаюць 34% ад усіх беларускіх наведнікаў інтэрнэту.

Статыстыку беларускага трафіку можна пабачыць на сайце ranking.by.



Дарашэвіч: “Там вынікі даследавання трафіку — беларускія карыстальнікі, якія наведваюць беларускія сайты. У Беларусі гэты сайт быў запушчаны з сакавіка, і ён змяшчае ўсе лічбы ад 2009 года. Цікавая рэч, што 50% карыстаюцца Opera. Там можна назіраць "барацьбу" розных мабільных прыладаў — адзін тыдзень лідзіруе Nokia, іншы тыдзень — ІPhone. У Беларусі таксама сутыкнуліся дзве вядучыя сусветныя пошукавыя сістэмы — Google i Yandex".

Краіны, інтэрнэт карыстальнікі якіх наведваюць беларускія сайты

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі