Ліцэнзаванне дзейнасці псіхолагаў уводзіцца ў Беларусі. Адпаведны дэкрэт падпісаў кіраўнік дзяржавы. Як паведамляе "Інтэрфакс", ліцэнзіі на аказанне псіхалагічнай дапамогі будзе выдаваць міністэрства аховы здароўя. Мяркуецца, што новаўвядзенне дазволіць стварыць прававую базу для "цывілізаванай, законнай дзейнасці" псіхолагаў, паспрыяе ўзмацненню дзяржаўнага кантролю за ёй.
У прыватнасці, дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі мусіць выключыць аказанне пад выглядам псіхалагічнай дапамогі паслугаў гіпнатызёраў, экстрасэнсаў, варажбітоў, спірытаў, астролагаў, а таксама сэкс-паслугаў па тэлефоне.
Дзейнасць па аказанню псіхалагічнай дапамогі змогуць здзяйсняць без атрымання спецыяльнага дазволу арганізацыі аховы здароўя, установы адукацыі і грамадскія арганізацыі, якія гэта робяць абсалютна бясплатна.