У Беларусі стала на 10 палітвязняў больш

У Беларусі стала  на 10 палітвязняў больш

Праваабаронцы Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 10 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Гэта Кацярына Еўдакімава, Паліна Палавінка, Уладзіслаў Мальцаў, Дар’я Кароль, Раман Багрый, Іна Панова, Юрый Караткевіч, Алег Кірычэнка, Арцём Крылоў, Дзмірый Таратынаў.

Усе яны абвінавачаныя або асуджаныя паводле ч. 1 арт. 342 Крыімнальнага кодэкса (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Гэта самы "папулярны" палітычны артыкул, па якім выносяць прысуды ў Беларусі.

На сёння праваабаронцы налічваюць 1337 палітвязняў. Насамрэч людзей, якія трапілі за краты па палітычных абвінавачаннях, нашмат больш. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі