У Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 6 чалавек

У Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 6 чалавек

Колькасць палітвязняў у Беларусі працягвае расці. Праваабаронцы прызналі палітзняволенымі яшчэ 6 чалавек. Гэта — Уладзімір Аляксееў, Андрэй Грыва, Максім Жалязнаў, Генадзь Казючыц, Іван Курыленка і Максім Шаўлінскі. Праваабарончая супольнасць лічыць іх справы палітычна матываванымі і патрабуе вызвалення, піша тэлеграм-канал @viasna96.

Жалязнаў асуджаны за "абразу прадстаўніка ўлады" на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі, Казючыц па тым жа артыкуле — на 2 гады абмежавання волі, Аляксееў — на тры гады абмежавання волі за "абразу прадстаўніка ўлады", "абразу суддзі" і "паклёп", Шаўлінскі — на 2 гады абмежавання волі за "паклёп", Курыленка атрымаў тры гады абмежавання волі за "паклёп" і "абразу прадстаўніка ўлады". Усе — з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, яны накіраваны для адбыцця пакарання.

Грыва асуджаны на 2 гады папраўчай калоніі за "абразу прадстаўніка ўлады", "абразу суддзі" і "абразу прэзідэнта".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі