У Беларусі прымусова працаўладкавана 98,8% нядбайных бацькоў

За 11 месяцаў 2009 гэтага года ў Беларусі працаўладкавана 4,8 тысяч чалавек, якіх дзяржава прымушае пакрываць выдаткі на выхаванне ўласных дзяцей. Гэта 98,8% ад агульнай колькасці нядбайных бацькоў. Праўда, 3,4 тысячы з іх за апошнія тры месяцы не выходзілі на працу больш за 10 разоў, піша газета “Рэспубліка”.

Сёлета ворганы службы занятасці знялі з уліку 262 нядбайных таты і мамы. Праўда, большасць з іх зніклі з “чорных спісаў” праз знаходжанне за кратамі ці ў лячэбна-працоўных прафілакторыях, а таксама праз стан здароўя.

Толькі 25 чалавек самі знайшлі працу і вяртаюць дзяржаве грошы без прымусу. І толькі восем чалавек цалкам разлічыліся за пазыку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі