У Беларусі працягваюць затрымліваць за здымкі ваеннай тэхнікі. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, фігурантам крымінальнай справы стаў 33-гадовы жыхар Пінска. Артыкул — "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". Рэч у тым, што здымкі мужчына пераслаў адміністратарам тэлеграм-канала, які ў нашай краіне прызнаны "экстрэмісцкім фарміраваннем".
У пачатку сакавіка стала вядома, што такую ж крымінальную справу распачалі на ліцэіста з Гомельскай вобласці.
Беларусы фіксуюць найперш перасоўванне па тэрыторыі нашай краіны расійскай ваеннай тэхнікі.