У Беларусі пацверджаныя 165 выпадкаў захворвання свіным грыпам

165 выпадкаў лабараторна пацверджанага пандэмічнага грыпу А (H1N1) альбо "свінога грыпу" зарэгістравана ў Беларусі за час маніторынгу з траўня 2009 года. Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, за перыяд эпідэмічнага ўздыму захворвання на ВРВІ з 19 кастрычніка зарэгістравана 139 выпадкаў.  Гэта складае 0,03% ад агульнай колькасці захварэлых на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі і грып, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі