Вы тут

У Беларусі чарговыя тг-каналы і чат прызнаны "экстрэмісцкімі"

Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў імкліва пашыраецца / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Беларусі чарговыя тг-каналы і чат прызнаны "экстрэмісцкімі". Служба інфармацыі пракуратуры горада Мінска паведамляе, што гэта “Лебяжий 97%”, “Лебяжий 97% чат” і “Центральный 97%”. Заяву ў суд падала пракуратура Цэнтральнага раёна Мінска. Яна аналізавала "інфармацыйныя паведамленні" ў тг-каналах, чаце і знайшла ў іх заклікі "да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах", да ўдзелу ў "хуліганскіх дзеяннях", абразы, пагрозы сілавікам і чыноўнікам, "распальванне сацыяльнай варажнечы" і г. д.

Суд Цэнтральнага раёна "заяўленыя патрабаванні задаволіў у поўным аб'ёме". Копіі рашэнняў адразу ж адправілі ў Мінінфарм для ўключэння тг-каналаў і чата ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.