У Беларусі адзначаецца Міжнародны дзень бяздомных жывёлаў

16 жніўня — Міжнародны дзень бяздомных жывёл. Адзначаецца ён з ініцыятывы Міжнароднага таварыства правоў жывёлаў. У мінскім парку Чалюскінцаў, як інфармуе БелаПАН, сёння ладзіцца акцыя, прымеркаваная да Дня бяздомных жывёл. Грамадскае аб'яднанне абароны жывёл "Эгіда" прывядзе на цэнтральную алею парка некалькі дзясяткаў жывёл — шчанюкоў і кацянят, а таксама дарослых сабак і котак, якім патрэбныя гаспадары.

Мэта акцыі — не толькі знайсці бяздомным жывёлам гаспадароў, але і прыцягнуць увагу грамадства да праблемы. Актывісты "Эгіды" таксама разлічваюць на дабрачыннасць мінчукоў: жывёлам, якімі апекуюцца валанцёры, трэба корм, ланцужкі, лекі, пераносныя сумкі і інш.

У праграме мерапрыемства таксама значацца канцэрт, шматлікія конкурсы і віктарыны, дэманстрацыя сабачай моды, бясплатныя кансультацыі ветэрынара.

Да Міжнароднага дня бяздомных жывёл прымеркаваная фотавыстава "Крок насустрач", арганізаваная ў Нацыянальнай бібліятэцы. У экспазіцыі — 45 працаў 17 беларускіх фатографаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі