У Беларусі “адмянілі” свіны грып

Беларускія медыкі спынілі ўлік выпадкаў пандэмічнага грыпу, паведамляе "Інтэрфакс-Захад".
У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што неабходнасці ў масавым абследаванні насельніцтва і падліку выпадкаў свінога грыпу на дадзеным этапе няма.

Там спаслаліся на рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, згодна з якімі “пры з'яўленні значнай колькасці ВРВІ на фоне лабараторна даказанага пранікнення ў краіну віруса пандэмічнага грыпу індывідуальны ўлік не патрэбны”.

Нагадаем, свіны грып у Беларусі быў пацверджаны ў 165 чалавек, з якіх у 139 — за апошні час. Па стане на сярэдзіну лістапада ў Беларусі ад свінога грыпу памерлі 13 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі