У Беларусі адкрыта новае радовішча нафты
Пасля выпрабавання свідравіны Наваельская ў Гомельскай вобласці на глыбіні большай за 2 кіламетры атрыманы прыток нафты дэбітам каля кубаметра за суткі. Па ацэнках геолагаў, у перспектыве гэты аб'ём можна павялічыць утрая і палепшыць якасць сыравіны, бо атрыманая нафта цяжкая, глейкая, з высокім утрыманнем смолаў, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.