У Беларусі абвясцілі конкурс відэаролікаў па праблеме бежанцаў

У Беларусі абвясцілі конкурс відэаролікаў па праблеме бежанцаў

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў і міжнароднае грамадскае аб’яднанне па навукова-даследніцкіх і інфармацыйна-адукацыйных праграмах “Развіццё” абвясцілі конкурс відэаролікаў “Бежанцы: новыя выклікі і адказы”.

Мэтай конкурсу стала прыцягненне ўвагі беларускай грамадскасці да праблематыкі бежанцаў, фармаванне талерантнасці і паважлівага стаўлення да бежанцаў. Прыняць удзел у конкурсе могуць студэнты беларускі ВНУ — індывідуальна і творчымі групамі.

На конкурс прымаюць відэаролікі розных жанраў і формаў, іх працягласць не павінна перавышаць 2 хвіліны. Ацэньваць працы будзе экспертная камісія.

Прыём конкурсных працаў завяршыцца 1 чэрвеня, а вынікі абвясцяць не пазней за 15 чэрвеня. Пераможца атрымае 10 мільёнаў рублёў. За другое месца прысудзяць прэмію ў 7,5 мільёна рублёў, за трэцяе — 5 мільёнаў. Усіх удзельнікаў узнагародзяць дыпломамі і ўхвальнымі прызамі, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі