У Беларусі абмежавалі доступ да 41 інтэрнэт-сайта
![У Беларусі абмежавалі доступ да 41 інтэрнэт-сайта](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/908835193fotolia715.jpg.webp?itok=-Mn2PZj9)
У Беларусі ў 2015 годзе абмежавалі доступ да 41 інтэрнэт-сайта. Толькі да чатырох з іх, пасля выпраўлення выяўленых парушэнняў, доступ быў адноўлены. Пра гэта ў чацвер паведаміла міністр інфармацыі Лілія Ананіч. Паводле яе слоў, згаданыя сайты былі заблакаваныя за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, інфармацыі, накіраванай на рэалізацыю наркотыкаў, за неналежную рэкламу лекаў, за рэкламу алкаголя і за прапаганду дзіцячай парнаграфіі.
За мінулы год Мінінфарм вынес 36 папярэджанняў друкаваным СМІ.
"Мінінфарм і надалей будзе патрабаваць ад усіх удзельнікаў інфармацыйнага поля выканання заканадаўства, — цытуе словы Ліліі Ананіч БЕЛТА. — Аж да прымянення норм закона аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсаў, дзейнасць якіх ідзе насуперак з нацыянальнымі інтарэсамі".
![У Беларусі абмежавалі доступ да 41 інтэрнэт-сайта](/sites/default/files/paragraphs/image/000022245361big.jpg)