У Беларусі 12 новых палітвязняў

У Беларусі 12 новых палітвязняў

У Беларусі 12 новых палітвязняў. Гэта — Cяргей Капанец, Аляксей Караткоў, Дзяніс Кірэшчанка, Алег Мазгоў, Дэвід Масціцкі, Алена Маўшук, Станіслаў Міхайлаў, Мікалай Сасеў, Ігар Салавей, Ягор Сугойдзь, Дзяніс Чыкалёў і Вячаслаў Шэлямет. Ім былі выстаўлены абвінавачванні па артыкуле "масавыя беспарадкі" (арт. 293 КК). Гэтых людзей палітвязнямі прызнала беларуская праваабарончая супольнасць, паведамляе spring96.org.

Праваабаронцы лічаць пераслед гэтых 12 чалавек палітычна матываваным, звязваюць яго "з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання" адносна абвешчаных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Яны патрабуюць неадкладнага вызвалення палітвязняў і спынення іх крымінальных спраў.

Спіс беларускіх палітвязняў можна пабачыць тут, у ім сем дзясяткаў чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі