Вы тут

У Беларусь з Расіі перакінулі дывізіён "Панцыр-С"

Самаходны зенітны ракетна-гарматны комплекс / Ілюстрацыйнае фота npovk.ru

У Беларусь з Расіі (з Усходняй вайсковай акругі) па чыгунцы перакінулі дывізіён самаходнага зенітнага ракетна-гарматнага комплексу "Панцыр-С", паведамляе Мінабароны РФ. Ён мусіць паўдзельнічаць у сумесных вучэннях "Саюзная рашучасць-2022", якія стартуюць 10 лютага. У складзе дывізіёна больш за дзясятак машын. Расіян беларускія вайскоўцы сустракаюць з аркестрам і "хлебам-соллю".

"Панцыр-С" прызначаны для супрацьпаветранай абароны і асобных раёнаў, і асобных аб'ектаў. Яго ракеты могуць збіваць самалёты, верталёты, крылатыя ракеты і г. д.

За перакідкай расійскіх падраздзяленняў у Беларусь уважліва сочаць на Захадзе. Па-ранейшаму захоўваецца пагроза вайсковага канфлікту паміж Расіяй і Украінай. Reuters паведамляе, што Расія пачала пастаўкі запасаў крыві і медычных матэрыялаў на аб'екты да мяжы з Украінай. Адначасова The Wall Street Journal паведамляе, што РФ перакінула да ўкраінскай мяжы і медычныя падраздзяленні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.