У Беларусь прыехала дэлегацыя "ДНР"

Сцяг "ДНР" на вакзале ў Мінску вясной 2023-га / Ілюстрацыйнае фота sb.by

Сцяг "ДНР" на вакзале ў Мінску вясной 2023-га / Ілюстрацыйнае фота sb.by

У Беларусь прыехала дэлегацыя "ДНР". Пра гэта паведаміў кіраўнік так званага ўраду самаабвешчанай рэспублікі Яўген Сонцаў. Ён апублікаваў фота з Нацыянальнага аэрапорта "Мінск". Сонцаў сцвярджае, што делегацыя затрымаецца ў РБ на некалькі дзён: "Наведаем шэраг вытворчасцяў, пазнаёмімся з беларускай прадукцыяй, абмяркуем з калегамі перспектывы супрацоўніцтва".

Сонцаў знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі. Раней у Беларусь прызджаў кіраўнік "ДНР" Дзяніс Пушылін. Апошні раз ён быў у Мінску у красавіку сёлета, сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам.

У Беларусь прыехала дэлегацыя "ДНР"
Telegram

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі