У Беларусь кантрабандай ехалі рыцарскія даспехі

Выпадак незвычайнай кантрабанды выяўлены ў мінулыя выходныя на беларуска-ўкраінскай мяжы. Як паведаміў БелаПАН, пры аглядзе ў пункце пропуску "Гарынь" пасажырскага цягніка "Львоў — Санкт-Пецярбург" у непрацуючай маразільнай камеры вагона-рэстарана былі знойдзеныя рыцарскія даспехі — шалом і кальчуга.

Кантрабанда перададзеная ў мытныя органы. Яе кошт высвятляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі