У БДУ і МДЛУ праходзяць студэнцкія акцыі пратэсту
![У БДУ і МДЛУ праходзяць студэнцкія акцыі пратэсту](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/mdlu-0911.jpg.webp?itok=oHQBS66I)
Студэнцкія акцыі пратэсту праходзяць у Беларускім дзяржаўным універсітэце і Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце.
На акцыю салідарнасці з пацярпелымі і рэпрэсаванымі беларусамі выйшлі студэнты МДЛУ, паведамляе ТГ-канал "МДЛУ за свабоду". Да іх прыйшоў прарэктар па кадрах, каб папярэдзіць пра адміністрацыйную адказнасць.
У будынку факультэтат прыкладном матэматыкі і інфарматыкі (ФПМІ) БДУ праходзіць сядзячая акцыя. Як паведамляе Радыё "Свабода", удзельнікаў менш, чым на ранейшых акцыях, бо амаль палову першай змены перавялі на дыстанцыйнае навучанне. Да ўдзельнікаў выйшаў дэкан і заклікаў разысціся.
Тым часам у дворыку паміж юрфакам і хімфакам БДУ таксама збіраліся студэнты. Для іх разгону прыехаў бусік. Праз нейкі час студэнты зноў вярнуліся на ранейшае месца.
![У БДУ і МДЛУ праходзяць студэнцкія акцыі пратэсту](/sites/default/files/paragraphs/image/bdu-0911-2.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.