У Барысаве затрыманы лідэр прадпрымальніцкага руху Віктар Гарбачоў

Лідэр прадпрымальніцкага руху Віктар Гарбачоў затрыманы сёння ў Барысаве. Разам са сваёй жонкай і 13-гадовым сынам ён вяртаўся дахаты з Крупак.
Аднак на выхадзе з электрычкі невядомы мужчына стаў штурхаць сына Гарбачова і правакаваць яго на бойку. Міліцыянты забралі ў пастарунак не правакатара, а сям’ю Гарбачовых, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, з 1 студзеня ў Беларусі праходзіць страйк індывідуальных прадпрымальнікаў. На 10 студзеня запланаваная іх масавая акцыя на Кастрычніцкай плошчы сталіцы. Віктар Гарбачоў, як лідэр кампаніі “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва”, мог узяць у ёй актыўны ўдзел.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі