У Барысаве з банка эвакуявалі 65 чалавек, сапёры шукалі бомбу

У Барысаве з банка эвакуявалі 65 чалавек, сапёры шукалі бомбу

У Барысаве з будынку аддзялення "Белаграпрамбанка" па вуліцы Гагарына эвакуявалі 65 чалавек. Здарэнне адбылося ў чацвер каля 12-й гадзіны. У памяшканні заўважылі пакінуты падазроны пакет. На месца прыехалі спецыялісты, якія выбуховага прыстасавання не знайшлі, інфармуе прэс-служба МНС.

Адзначым, што пасля тэрактаў у Парыжы ў Беларусі рэзка павялічылася колькасць паведамленняў у міліцыю грамадзян аб знойдзеных у грамадскіх месцах падазроных рэчах. З-за гэтага неаднаразова ў розных гарадах краіны даводзілася эвакуяваць вакзалы, крамы, цягнікі, некаторыя станцыі мінскага метро.

Здымак з архіву. Фота: intex-press.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі