У Барысаве судзяць алімпійскага чэмпіёна Андрэя Арамнава
Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні алімпійскага чэмпіёна Андрэя Арамнава праходзіць у Барысаўскім міжгарнізонным вайсковым судзе. Нагадаем, спартсмена паўторна затрымалі за рулём аўтамабіля ў стане алкагольнага ап'янення. Ужо пасля першага выпадку Арамнава пазбавілі права кіраваць аўтамабілем тэрмінам на тры гады. Справу накіравалі ў вайсковы суд, бо Арамнаў з’яўляецца ваеннаслужачым унутраных войскаў.
Пракурор папрасіў пакараць спартсмена штрафам у 5 млн 250 тысяч рублёў. Максімальнае ж пакаранне паводле гэтага артыкула прадугледжавае хімію да двух гадоў, або арышт тэрмінам на шэсць месяцаў.
Арамнаў падчас суду казаў, што ён цалкам раскаяўся, усведамляе сваю віну, што вёў сябе па-дзіцячаму. "Я больш так не буду", — цытуе словы Арамнава "Наша ніва".
Прысуд будзе вынесены сёння а 12-й гадзіне.