У Барысаве мясцовы кіроўца прад'явіў ДАІ правы, якія набыў у маскоўскім метро

Мужчына купіў сабе падробленае пасведчанне, пасля таго як у Беларусі яго пазбавілі правоў, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Сапраўдныя правы ў яго калісьці таксама былі.
У Барысаве супрацоўнікі ДПС спынілі на праверку дакументаў аўтамабіль і былі азадачаныя вадзіцельскім пасведчаннем, якое прад'явіў мужчына. Дакумент быў выпісаны на яго імя і выдадзены ў Расійскай Федэрацыі. Супрацоўнікі ДАІ настаялі на экспертызе. І не памыліліся — дакумент аказаўся падробленым, расказалі ў Камітэце судовых экспертыз.
Пазней у міліцыі 45-гадовы жыхар Барысава прызнаўся, што сапраўдныя правы ў яго раней адабралі за парушэнні ПДР. Таму ён разжыўся на новыя — купіў у пераходзе метро ў Маскве.
Барысаўскі РУУС праводзіць праверку па гэтым факце.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.