У Баранавічах праз сямейны скандал эвакуявалі 117 чалавек

У Баранавічах праз сямейны скандал эвакуявалі 117 чалавек

У Баранавічах сямейны скандал скончыўся эвакуацыяй 117 чалавек. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама, ініцыдэнт здарыўся позна ўвечары 25 лістапада. Міліцыя прыбыла на стандартны выклік — у кватэры 42-гадовага беспрацоўнага мужчыны было шумна. Падчас агляду кватэры праваахоўнікі знайшлі падобны да гранаты прадмет.

На месца выехала следча-аператыўная брыгада, хуткая дапамога, МНС і КДБ. Жыхары дома былі эвакуяваныя. Спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай групы забралі корпус вучэбнай гранаты Ф-1 і запал да яе, корпус 50 мм мінамётнай міны часоў Другой сусветнай вайны (без выбуховых рэчываў), а таксама 100 грамаў пораху.

Уладальнік боепрыпасаў затрыманы. Праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі