Вы тут

У Баранавічах праходзяць ператрусы ў тых, каго ўжо асудзілі за абразу сілавіка

Аляксей Гецьман (в центре)

У Баранавічах праходзяць ператрусы ў людзей, раней судзімых за абразу загінулага былога падпалкоўніка ГУУС Аляксея Гецьмана. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Верагодна, сілавікі правяраюць, ці не пакінулі людзі, раней судзімыя за яго абразу, "няправільныя" каментары наконт яго смерці. Па іх інфармацыі праваабаронцаў, пасля ператрусаў іх забіралі ў міліцыю, але пасля адпусцілі.

Небяспечную для жыцця траўму Гетьман атрымаў пасля нырання і ўдару галавой аб дно.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.