У Баранавічах пакупніка ў краме ўкусіў скарпіён
![У Баранавічах пакупніка ў краме ўкусіў скарпіён](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/scorp.jpg.webp?itok=ZTuO7HCM)
У Баранавічах пакупніка ў краме ўкусіў скарпіён. Інцыдэнт адбыўся ў адным з гандлёвых прадпрыемстваў: мясцовы жыхар выбіраў бананы, калі раптам на яго напала экзатычнае павукападобнае. Мужчыну даставілі ў рэанімацыю гарадской лякарні, цяпер стан пацыента здавальняючы.
Як у краму трапіў скарпіён, пакуль невядома. Па гэтым інцыдэнце праводзіцца праверка, паведамляе тэлеканал АНТ.