У Баранавічах нядбайныя бацькі пад канвоем прыбіралі могілкі

У Баранавічах міліцыянты прымусілі групу нядбайных бацькоў прыбіраць старыя могілкі. 5 жанчын і 2 мужчын, якія не плоцяць за ўтрыманне іх дзяцей у інтэрнатах, вылавілі міліцыянты ў “спажыўных” месцах, вывезлі іх на могілкі і там пад канвоем прымусілі працаваць.  Перад гэтым у іх узялі распіску, што ўвесь заробак яны пералічаць дзяржаве. Сем працаўнікоў за дзень пералічылі 70 тыс. рублёў. Невядома, колькі заплаціла дзяржава за паліва і за працоўны дзень трох міліцыянтаў і кіроўцы. Прадаставіць транспарт мясцовыя ўлады абавязалі прадпрыемствы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі