У барацьбе за "бронзу" Дамрачова прайграла 1,9 секунды

19 снежня ў славенскай Паклюцы ў межах трэцяга этапу Кубка свету па біятлоне прайшла жаночая спрынтарская гонка на 7,5 км. Перамогу ў ёй святкавала расіянка Святлана Сляпцова. Другое месца заняла яшчэ адна прадстаўніца Расіі Ганна Багалій-Цітавец, а трэцяй фінішавала немка Магдалена Нойнер.

Дар'я Дамрачова фінішавала 4-й. Беларуская біятланістка толькі аднойчы прамахнулася ў стральбе стоячы. Ад трэцяга месца Дамрачову аддзялілі крыўдныя 1,9 секунды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі