У Бабруйску 14-гадовая школьніца скочыла з 5-га паверха

У Бабруйску 14-гадовая школьніца скочыла з 5-га паверха

У Бабруйску 14-гадовая школьніца скочыла з гаўбца на 5-м паверсе шматпавярховага дома. Па інфармацыі прадстаўніцы Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксаны Салянюк, выпадак адбыўся ўвечары 14 кастрычніка на уліцы Карла Маркса.

Дзяўчына была ў гасцях у кватэры свайго знаёмага. Пасля падзення яна шпіталізаваная ў Бабруйскую цэнтральную лякарню са шматлікімі траўмамі.

Следчыя Бабруйскага міжраённага аддзела СК праводзяць праверку, каб вызначыць прычыны здарэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі