Вы тут

У бабруйскай калоніі адбылася ўспышка COVID-19

Калонія ў Бабруйску / t.me/viasna96

У бабруйскай калоніі пачалася ўспышка каранавіруса, паведамляюць праваабаронцы. У турме адбываюць пакаранне 39 палітвязняў.

У сувязі з гэтым адміністрацыя калоніі прыняла шэраг захадаў. Найперш адменены працяглыя спатканні, у той час як кароткатэрміновыя засталіся дазволенымі. Замест бягучых атрадаў ствараюцца каранцінныя — у апошніх адменены відэазванкі.

Адміністрацыя бабруйскай калоніі таксама робіць тэсты на COVID-19, а тых, хто цяжка хварэе, накіроўвае ў санчастку.

Як паведамляла Еўрарадыё, па стане на 23 лістапада ў Беларусі налічваюцца 884 палітвязні. Праваабаронцы лічаць пераслед гэтых людзей палітычна матываваным і патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць іх, а таксама спыніць крымінальныя справы ў дачыненні да іх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.