Вы тут

У аўтааварыі пад Санкт-Пецярбургам загінулі двое беларусаў

Фота: http://47news.ru

У аўтааварыі пад Санкт-Пецярбургам загінулі двое беларусаў: адзін памёр на месцы здарэння, другі — у бальніцы, паведамляе БЕЛТА. Раней было вядома пра аднаго загінулага, 23-гадовага грамадзяніна нашай краіны.

Як інфармавала Еўрарадыё, у панядзелак каля 8-й гадзіны раніцы ў Кінгісепскім раёне на трасе "Нарва", як мяркуецца, з-за галалёду занесла мікрааўтобус "Mercedes Sprinter", і ён двойчы ўдарыўся аб агароджу трасы, а пасля перакуліўся. У ім ехалі дзевяць мужчын-беларусаў ва ўзросце ад 20 да 45 гадоў. Шэсць чалавек былі шпіталізаваныя, у іх траўмы рознай ступені цяжкасці. У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі паведамілі, што пытанне аб транспарціроўцы пацярпелых на радзіму будзе прымацца па кожным пацыенце асобна.

Фота: http://47news.ru