У Аўстраліі Стывена Кінга прынялі за вандала
Амерыканскага пісьменніка Стывена Кінга прынялі за
вандала наведвальнікі кнігарні ў Эліс-Спрынгс, невялічкім мястэчку ў самым
цэнтры Аўстраліі. Пакупнікі паднялі трывогу, калі ўбачылі, як Кінг
падпісвае свае раманы.
Відавочцы паведамілі мэнэджэру крамы Бев Элліс, што нейкі чалавек псуе кнігі. Аднак тая ніяк не зрэагавала, бо адразу ж прызнала ў “вандале” знакамітага аўтара, паведамляе The Daily Telegraph.
Элліс пайшла за Кінгам у суседні супермаркет, дзе пісьменнік-мільянер набываў харч, і выказала яму падзяку за тое, што ён пакінуў аўтографы на некалькіх паасобніках свайго апошняга рамана Lisey"s Story.
Адзін з пакупнікоў адразу ж набыў адну з падпісаных кніг. Тыя асобнікі, якія засталіся, крама плануе прадаць на дабрачынным аўкцыёне.
Па словах Элліс, Кінг знаходзіўся ў Аўстраліі інкогніта і не збіраўся прыцягваць да сябе ўвагу. “Яго аўстралійскі дыстрыб’ютар патэлефанаваў мне, ён нават не ведаў, што Кінг у Аўстраліі”.