Вы тут

У 95 гадоў памёр беларускі паэт з Беластока Віктар Швед

Віктар Швед / lit-bel.org

У 95 гадоў памёр старэйшы беларускі паэт з Беластока Віктар Швед, паведамляе lit-bel.org. Ён — перакладчык, журналіст, аўтар тыднёвіка беларусаў у Польшчы "Ніва". Быў сябрам Саюза польскіх пісьменнікаў, сузаснавальнікам Беларускага літаратурнага аб'яднання "Белавежа".

Швед — аўтар некалькіх дзясяткаў зборнікаў вершаў на беларускай і польскай мовах.

У 2015 годзе Віктар Швед быў уганараваны ордэнам Францыска Скарыны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.