У 2009 годзе беларускія меламаны больш за ўсіх любілі Rammstein

Беларускі музычны рэсурс Ultra-Music падвёў вынікі 2009 году. На працягу двух месяцаў наведвальнікі сайта галасавалі за сваіх фаварытаў у пяці намінацыях. Па выніках больш 20-ці тысяч галасоў высветлілася, што лепшым гуртом мінулага года беларусы абралі Rammstein, лепшым замежным альбомам стаў дыск “Liebe ist für alle da” тых жа Rammstein. Лепшай замежнай песняй наведвальнікі сайта назвалі "Uprising" брытанскага гурта Muse, а беларускай – “Волшебного кролика” маладога талента Юры Дземідовіча. Лепшы беларускі альбом года - Ляпісаўскі "Культпрасвет".

Кіраўнік праекту Ultra-Music Вячаслаў Радзівонаў лічыць, што вынікі адлюстроўваюць толькі густы аўдыторыі сайта, а таксама актыўнасць фан-клубаў выканаўцаў, але, тым не менш, складана не пагадзіцца з велізарнай папулярнасцю песні пра “чароўнага кроліка” і ажыятажам вакол новага альбома Rammstein і іх прыезду ў Мінск.

Цырымонія віншавання пераможцаў прэміі адбудзецца 20 лютага ў мінскім клубе Графіці з удзелам гуртоў The UNB, Akute і The Blackmail. Ці прыедуць у Графіці за сваімі ўзнагародамі Rammstein ці Muse, Вячаслаў Радзівонаў не ўдакладняе.

А вось так выглядае рэйтынг цалкам:

Лепшы гурт года:

Rammstein — 2,054 (41%)
Muse —1,010 (20%)
Ляпис Трубецкой — 634 (13%)
The Toobes — 532 (11%)
Placebo — 183 (4%)
J:МОРС — 160 (3%)
Franz Ferdinand — 135 (3%)
Open Space — 122 (2%)
Editors — 94 (2%)
White Lies — 39 (1%)

Замежны альбом года:

Rammstein “Liebe ist für alle da” — 1,955 (47%)
Muse “The Resistance” — 1,112 (27%)
Placebo “Battle For The Sun” — 277 (7%)
The Prodigy “Invaders Must Die” — 247 (6%)
Franz Ferdinand “Tonight” — 221 (5%)
Kasabian “West Ryder Pauper Lunatic Asylum” — 87 (2%)
Arctic Monkeys “Humbug” — 79 (2%)
Editors “In This Light And On This Evening” — 74 (2%)
Bat For Lashes “Two Suns” — 63 (2%)
White Lies “To Lose My Life” — 34 (0%)

Замежная песня года:

Muse “Uprising” — 1,392 (33%)
Rammstein “Ich tu dir weh” — 1,391 (33%)
Rammstein “Frühling In Paris” — 476 (11%)
The Prodigy “Omen” — 237 (6%)
Placebo “For What It’s Worth” — 230 (5%)
Franz Ferdinand “Katherine Kiss Me” — 174 (4%)
Барто feat. Naka “Скоро все ё*нется” — 120 (3%)
Arctic Monkeys “Crying Lyghtning” — 104 (2%)
Editors “Papillon” — 74 (2%)
Bat for Lashes “Daniel” — 72 (1%)

Беларускі альбом года:

Ляпис Трубецкой “Культпросвет” — 969 (31%)
Zombie Zoo “Happy Fly” — 472 (15%)
The Toobes “Hello” — 438 (14%)
Nevma “Стихия слёз” — 393 (12%)
Петля пристрастия “Всем доволен” — 262 (8%)
Глюкі ”Ідыятызм” — 214 (7%)
J:МОРС “Аквамарин” — 175 (6%)
Аддис Абеба “Шифроваться” — 127 (4%)
Yellow Brick Road “12 Stories” — 67 (2%)
deVIAtion “Чарговы дзень пад акупацыяй” — 36 (1%)

Беларуская песня года:

Юрий Демидович “Волшебный кролик” — 745 (24%)
Ляпис Трубецкой “Болт” — 725 (23%)
Zombie Zoo “The Void (Нічога навокал)” — 450 (15%)
The Toobes “Madonna” — 416 (13%)
Петля пристрастия “Дышать и смотреть” — 203 (7%)
Naka “Бяжы” — 191 (6%)
Open Space “Stalemate” — 114 (4%)
Аддис Абеба “Хрустальный мир” — 99 (3%)
J:МОРС “Мы станем” — 96 (3%)
J:МОРС “Не здавайся” — 62 (2%)


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі