Тытул "Міс Сусвет — 2017" атрымала дзяўчына з Паўднёвай Афрыкі

Тытул "Міс Сусвет — 2017" атрымала дзяўчына з Паўднёвай Афрыкі

Увечары 26 лістапада ў Лас-Вегасе завяршыўся конкурс прыгажосці "Міс Сусвет — 2017". Яго пераможцай стала прадстаўніца Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі 22-гадовая Дэмі-Лі Нель-Пітэрс.

Конкурс "Міс Сусвет" ладзіцца з 1952 года. Ён уваходзіць у чацвёрку самых прэстыжных падобных аглядаў — разам з конкурсамі "Міс Свету", "Міс Зямля" і "Міс Інтэрнэшнл". 

Пераможца спаборніцтва атрымлівае каштоўную карону, права бясплатна жыць у Нью-Ёрку цэлы год, а таксама рэкламны кантракт: яна мусіць падарожнічаць па свеце і ўдзельнічаць у дабрачынных мерапрыемствах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі