Тымчук заклікае звольніць украінскага пасла ў Беларусі

На яго думку, такі аналіз павінен дапамагчы выявіць здраднікаў. Выказаўся ён, у прыватнасці, пра амбасадара Украіны ў Беларусі, былога міністра абароны Міхаіла Ежаля. Па словах Тымчука, гэты чалавек павінен быць звольнены з дзяржаўнай службы, бо ён сваё прызначэнне атрымаў пры Януковічу.



"Гэта чалавек, які прымаў удзел у разбурэнні арміі. Адзін з трох міністраў абароны часоў Януковіча чамусьці працягвае заставацца на дзяржаўнай службе, прычым, на дастаткова сур'ёзным участку, бо ў нас не было ніякіх гарантый, што Беларусь не стане плацдармам для нападу Расіі", — перадае УНІАН словы Тымчука.



На фота УНІАН — Дзмітрый Тымчук
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі