Турнікеты ў беларускім транспарце пакуль не з’явяцца

У Беларусі пакуль не плануюць уводзіць турнікетную сістэму ў аўтобусах. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення аўтамабільнага транспарту Мінтрансу Вячаслаў Сікорскі.

Паводле яго слоў, у Беларусі на гэты момант вывучаюцца розныя сістэмы кантролю. Канчатковае рашэнне аб укараненні якіх-небудзь з іх пакуль не прынятае.

Што датычыцца турнікетнай сістэмы, то беларускія спецыялісты вывучалі эфектыўнасць яе ўжывання ў Маскве. У сістэме былі адзначаныя як "плюсы", так і "мінусы". У маскоўскіх аўтобусах іх эксплуатацыйная хуткасць і хуткасць дастаўкі паменшыліся прыблізна на 20%.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі